КІРАЎНІК МУС — “ПЕРШАЯ ЛАСТАЎКА” Ў ЭЎРОПЕ ПАСЬЛЯ СКАСАВАНЬНЯ ВІЗАВАЙ ЗАБАРОНЫ

Юры Сьвірко, Менск

Раней беларускі міністар унутраных справаў уваходзіў у сьпіс васьмі галоўных беларускіх чыноўнікаў, якім было забаронена выдаваць візы для паездак у краіны Эўрапейскага Зьвязу (акрамя Партугаліі).

Хаця мерапрыемства ў Вене ладзіцца пад эгідай ААН, усё адно Ўладзімеру Навумаву не зьбіраліся выдаваць аўстрыйскую візу. Цяпер, пасьля скасаваньня візавай забароны, ён зможа сустрэцца ў сталіцы Аўстрыі са сваімі калегамі, якія будуць абмяркоўваць праблемы барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў.