Спадару Малярчуку спатрэбілася амаль паўтара году, каб дамагчыся праўды. Ён мусіў быў прайсьці ўсе судовыя інстанцыі Беларусі — ад раённага суду да Вярхоўнага.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што гэты прэцэдэнт мае важнае практычнае значэньне. Раней за ўдзел у акцыі “Хочам ведаць праўду!” дзясяткі людзей былі пакараныя штрафамі й адміністрацыйнымі арыштамі.