На цэмэнтным заводзе i ў каменаломнi ў паўночна-заходнiм Багдадзе некалькi тыдняў на адкрытым месцы стаiць iрацкая пускавая ўстаноўка з ракетай “Аль-Самуд-2”. Яна была прыхаваная толькi вялiзарным кавалкам тканiны, але збройныя iнспэктары ААН яе не знайшлi.
Побач на грузавiку месьцiцца яшчэ адна ракета “Аль-Самуд-2”, таксама прыкрытая толькi тканiнай. Гэтыя ракеты ўчора падчас баёў у Багдадзе знайшлi салдаты адмысловай групы 3-й пяхотнай дывiзii ЗША.
Паводле рэзалюцыi ААН, Ірак мусiў зьнiшчыць усе ракеты дальнасьцю болей за 150 кiлямэтраў пасьля вайны ў Пэрсыдзкай затоцы 1991 году. У лютым iнспэктары ААН вызначылi, што ракеты “Аль-Самуд-2” маюць большую дальнасьць, чым дазволена. Інспэкцыя загадала зьнiшчыць iх. Няпярэдаднi вайны iрацкiя ўлады зьнiшчылi некалькi дзясяткаў ракетаў “Аль-Самуд-2”, але выглядае, што знойдзеныя цяпер ракеты ўвогуле не патрапiлi на вочы iнспэктарам.
Кiраўнiк адмысловай групы пошуку падпалкоўнiк Джон Карлтан паведамiў нашаму радыё, што ягоныя салдаты за апошнi тыдзень знайшлi пяць ракетаў “Аль-Самуд-2”. Усе яны былi схаваныя сярод пальмаў у паўдзённых ваколiцах Багдаду. Яшчэ адзiн адмысловы амэрыканскi батальён за апошнi тыдзень знайшоў 14 такiх ракетаў. Нiводная са знойдзеных ракетаў ня мела на сабе боегалоўкi. Але нiводная таксама ня мела маркiроўкi збройнай iнспэкцыi ААН, а гэта значыць, што iнспэктары не знайшлi гэтыя ракеты.
Падчас учорашнiх баёў у Багдадзе вайскоўцы 3-й пяхотнай дывiзii ЗША таксама захапiлi аўтабазу iрацкай Рэспублiканскай Гвардыi. Наш карэспандэнт атрымаў магчымасьць прагледзець некаторыя файлы ў захопленым офiсе камандзера гэтага iрацкага падразьдзяленьня. У камандзерскiм стале ляжалi каталогi зброi з прапановамi танкаў Т-72 i гарматаў ад славацкай фiрмы “Анiмпэкс”. Там таксама была тэхнiчная дакумэнтацыя на ракетныя i самалётныя гiраскопы, якiя вырабляе сэрбская фiрма “Тэлеоптык”. Аднак пасьля хуткага прагляду не было знойдзена доказаў, што гэтыя фiрмы прадавалi сваю зброю i абсталяваньне ў Ірак.
У гэтым жа офiсе знайшлi факсавую копiю дакумэнта, дзе апiсвалiся амэрыканскiя дасьледаваньнi боепрыпасаў з абедненым уранам.
Увесь гэты файл забралi прастаўнiкi амэрыканскай разьведкi. Як i ў выпадку з ракетамi “Аль-Самуд-2”, iнфармацыю перадалi камандаваньню 3-й пяхотнай дывiзii. Калi яе палiчаць дастаткова важнай, яна патрапiць у Пэнтагон – мiнiстэрства абароны ЗША.