БАГДАД – СЫНТЭЗ МАДЭРНУ І ТРАДЫЦЫІ

Гутарыў Юры Дракахруст

(Карадагі: ) “Багдад – надзвычай вялікі горад, насельніцтва 5 мільёнаў чалавек. Багдад вельмі хутка рос – за 15 гадоў колькасьць жыхароў павялічылася больш чым у тры разы. Багдад займае надзвычай вялікую плошчу. Ён – надзвычай сучасны і прыгожы горад, шмат сучасных будынкаў. Апошнія 30 гадоў архітэктары шмат працавалі над упрыгожаньнем Багдаду, і варта сказаць, што і рэжым спрыяў гэтаму.

Я бы сказаў, што вобраз Багдаду – гэта сынтэз мадэрну і традыцыі. Багдаду ўласьцівыя шырокія праспэкты, вялікія плошчы, часам ён нагадвае стыль савецкіх гарадоў. Цяперашняму рэжыму была ўласьцівая гігантаманія. Прыкладамі гэтага зьяўляюцца помнік невядомаму салдату і манумэнт загіблым. Гэтая прага да грандыёзнага вельмі характэрная для Садама Хусэйна, які хацеў такім чынам увекавечыць сябе.

Стары Багдад, на жаль, амаль зьнік. Існуе ў самым цэнтры Багдаду маленькі кавалак старога гораду, там знаходзіцца ўнівэрсытэт, які быў заснаваны ў 13-м стагодьдзі. Але гэта – кропля ў моры агромністага новага Багдаду”.

(Дракахруст: ) “Сп. Карадагі , а ў якіх раёнах гораду зараз ідуць баі?”

(Карадагі: ) “Пакуль амэрыканскія войскі займаюць аэрапорт, гэта 20 кілямэтраў ад цэнтру. Адтуль яны сёньня зрабілі рэйд сапраўды ў самы цэнтар гораду. Часам мы задаем пытаньне, куды падзеліся іракція войскі, прынамсі рэспубліканская гвардыя. Але пакуль не было інфармацыі пра тое, што амэрыканцы занялі дзьве найбуйнейшыя вайныя базы ў Багдадзе – на ўсходнім беразе Тыгру і на заходнім, па дарозе ў Масул”.