Валанцёры наведваюць дзяцей з шматдзетных, праблемных і малазабясьпечаных сем’яў, каб падараваць ім вітаміны. Вітаміны актывісты набылі за сродкі грамадзкіх арганізацыяў і асіповіцкіх прадпрымальнікаў.
Адначасова ўдзельнікі ініцыятвы “Наш дом” праводзяць маніторынг актуальных праблемаў гэтай сацыяльнай групы і стану здароўя дзяцей і іх бацькоў.
Гэта ўжо другая акцыя, якая праходзіць пад дэвізам “Зробім лепш”. Першым разам асіповіцкія грамадзкія актывісты фарбавалі дзіцячыя пляцоўкі ў раённым цэнтры.