У МІНІСТЭРСТВЕ ЗДАРОЎЯ НЯ ВЕДАЮЦЬ ПРА НАКІРАВАНЬНЕ МЭДЫКАЎ НА ВАЙНУ

Альгерд Невяроўскі, Менск

Да гэтай акцыі не дапусьцілі нават прадстаўнікоў дэпартамэнту зьнешніх сувязяў і ўправы лячэбна-прафіляктычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя, якія непасрэдна адказваюць за накіраваньне беларускіх мэдыкаў у замежныя камандзіроўкі.

Сам аўтар распараджэньня, намесьнік міністра аховы здароўя Аляксандар Раманенкаў даваць якую-кольвек інфармацыю ў гэтай справе адмовіўся.