СТАРШЫНЯ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ СУСТРЭЎСЯ З ДЫРЭКТАРАМ МАГІЛЁЎСКАГА ЗАВОДУ ШТУЧНАГА ВАЛАКНА

Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Да гэтага часу адміністрацыя заводу адмаўлялася прызнаваць суполку Свабоднага прафсаюзу і ейнага лідэра Ўладзімера Тузава. Нягледзячы на намаганьні суполкі, калектыўная дамова так і не была падпісаная. Аднак гэтым разам прафсаюзы і адміністрацыя змаглі дасягнуць паразуменьня. На сустрэчы, дзе прысутнічаў і Ўладзімер Тузаў дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць абмеркаваць неўзабаве праект калектыўнай дамовы. Лідэр свабодных прафсаюзаў Генадзь Быкаў даў высокую ацэнку вынікам сустрэчы. Паводле ягонага меркаваньня, разумныя кіраўнікі заўжды могуць знайсьці агульную мову з прафсаюзамі , у тым ліку і зь незалежнымі.