КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ БЫЛОГА ДЫРЭКТАРА ЗАВОДУ “АТЛЯНТ” ЛЕАНІДА КАЛУГІНА ПЕРАДАЛІ Ў ЦЭНТРАЛЬНЫ СУД МЕНСКУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Цягам красавіка судзьдзі мусяць вызначыцца з тым, калі пачнецца працэс і хто будзе яго весьці.

Захоўваецца таксама магчымасьць таго, што справа будзе закрытая яшчэ да слуханьняў. На гэтым варыянце настойваюць адвакаты Леаніда Калугіна, якія лічаць, што спрэчныя дзеяньні былога дырэктара трэба разглядаць у межах Грамадзянскага, а не Крымінальнага кодэксу.

Нагадаем, Калугін быў арыштаваны праз два месяцы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, у якіх ён спрабаваў удзельнічаць. Амаль год экс-дырэктар “Атлянту” правёў у сьледчым ізалятары, астатні час — фактычна пад хатнім арыштам.