ПРЫВАТНЫЯ ГАНДЛЯРЫ ХАРЧАМІ Ў ШКЛОВЕ ПРАТЭСТУЮЦЬ СУПРАЦЬ КАСАВЫХ АПАРАТАЎ

Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць

Страйкуюць усе гандляры харчовымі таварамі, іх павільён зачынены. Яны катэгарычна супраць усталяваньня касавых апаратаў і тлумачаць гэта наступнымі прычынамі: па-першае, павільён не прыстасаваны для гэтага тэхнічна, а, па-другое, пры цяперашней сыстэме падаткаабкладаньня, лічаць прадпрымальнікі, іх праца з касавымі апаратамі ня будзе прыбытковай.

Гандляроў харчамі падтрымала частка прадпрымальнікаў, якія гандлююць у намётах прамысловамі таварамі. Усяго, паводле адзнакаў назіральнікаў, сёньня на працу ня выйшла каля 40–50 шклоўскіх прыватных гандляроў.