ГАЗЭТНУЮ ПАПЕРУ БУДУЦЬ ВЫРАБЛЯЦЬ У ШКЛОВЕ

Валер Каліноўскі, Менск

Урадавая камісія мяркуе, што гэты выбар найбольш мэтазгодны, бо побач з радзімай А.Лукашэнкі знаходзяцца найбольшыя ў краіне яловыя лясы, патрэбныя для папяровай вытворчасьці. Мяркуецца таксама побач са Шкловам пасадзіць адмысловыя плянтацыі елкі.

Цяпер урад шукае патэнцыйных інвэстараў і пастаўцоў абсталяваньня. Канчатковае рашэньне павінна быць прынятае на працягу 10 дзён, — загадаў А.Лукашэнка.