МІЛІЦЫЯ ЎЗМАЦНЯЕ ПАТРУЛЯВАНЬНЕ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Дадатковыя сілы мабілізуюцца за кошт унутраных войскаў і курсантаў навучальных установаў міліцыі. Гэты захад, аднак, ніяк не зьвязаны з падзеямі ў Іраку. Неабходнасьць у павелічэньні патрулёў тлумачыцца абвастрэньнем крымінагеннага становішча. Першыя два месяцы году далі прырост вулічнага рабаўніцтва больш чым на 50%. Адмыслоўцы тлумачаць гэтую зьяву ростам беспрацоўя, затрымкамі ў выплаце заробкаў і агульным пагаршэньнем матэрыяльнага становішча людзей.