МІЛІЦЫЯНТАЎ УЗНАГАРОДЖВАЮЦЬ, АЛЕ ЯШЧЭ БОЛЬШ КАРАЮЦЬ

Любоў Лунёва, Менск

Летась супраць міліцыянтаў менавіта гэтага падразьдзяленьня Менская гарадзкая пракуратура распачала 12 крымінальных справаў. Усе яны дайшлі да суду, і міліцыянтаў пакаралі рознымі тэрмінамі пазбаўленьня волі.

Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў міліцыі іншых службаў таксама прыцягнулі ўвагу пракуратуры. Большасьць зь іх абвінавацілі ў злоўжываньні службовым становішчам, крыху меней — у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Каля двух дзясяткаў міліцыянтаў суды пакаралі за хабарніцтва й растрату. Двух менскіх міліцыянтаў асудзілі на 15 гадоў пазбаўленьня волі за зьбіцьцё чалавека да сьмерці ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яшчэ двух — за забойства ў мэдвыцьвярэзьніку.