У 2002 ГОДЗЕ КОЛЬКАСЬЦЬ ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ СКАРАЦІЛАСЯ НА 58 ТЫСЯЧАЎ ЧАЛАВЕК

Ул. інф.

Калі за 1993 год колькасьць грамадзянаў краіны зьменшылася на 11 тысячаў, то, напрыклад, за 1997 год насельніцтва скарацілася на 47 тысячаў, у 1999 годзе – на 49 тысячаў. Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства статыстыкі Беларусі, сумны рэкорд быў пастаўлены летась – за 2002 год колькасьць грамадзянаў Беларусі скарацілася на 58 тысячаў чалавек.