МІЛІЦЫЯНТЫ ЗАТРЫМЛІВАЮЦЬ РАСПАЎСЮДНІКАЎ УЛЁТАК

Любоў Лунёва, Менск

У пастарунку міліцыянты знайшлі ў багажы Аксаны каля 5 000 улётак з заклікам лякальнага байкоту выбараў на тых участках, дзе зьнялі дэмакратычных кандыдатаў.

На Аксану Бярнацкую склалі адміністрацыйны пратакол і канфіскавалі ўлёткі. Міліцыянты паведамілі Аксане, што грашовай кампэнсацыі за страчаны квіток ня будзе і адмовіліся дапамагчы ёй сесьці на наступны цягнік.