МЕНСКІ ГАРСУД ПАКІНУЎ БЯЗЬ ЗЬМЕНАЎ ПРЫСУД БЫЛОМУ АДВАКАТУ ІГАРУ АКСЁНЧЫКУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гарадзкі суд разгледзеў скаргу былога адваката і пакінуў прысуд бязь зьменаў. Ігар Аксёнчык лічыць такое рашэньне яшчэ адным доказам палітычнага характару ягонай справы. Ён заявіў, што не зьбіраецца зьяжджаць зь Беларусі, а будзе змагацца за адмену прысуду і аднаўленьне сваіх правоў.

Нагадаем, неўзабаве пасьля прыцягненьня Аксёнчыка да крымінальнай адказнасьці яго выключылі зь Менскай калегіі адвакатаў. Больш за паўгоду ён ня можа ўладкавацца на працу паводле сваёй прафэсіі.