САМАЛЁТ ДЫТЭРА БОЛЕНА ЛЕДЗЬ НЕ ЗГАРЭЎ НАД МЕНСКАМ

Ул.інф.

Ніколі раней 48-гадовы сьпявак, паводле ягоных словаў, не адчуваў такога жаху сьмерці, як сёньня раніцай, калі салён ягонага прыватнага самалёту раптам поўнасьцю апынуўся ў дыме і пачаў гарэць. У якасьці прычыны здарэньня, якое адбылося ў часе пералёту з Масквы ў нямецкі Гарміш-Партэнкірхэн, называецца загараньне кабеля.

У Маскве Дытэр Болен разам са сваім партнэрам па дуэце Моdern Talking Томасам Андэрсам правёў некалькі навагодніх канцэртаў.

Сёньня ўвечары ў Гарміш-Партэнкірхене Болен мусіў браць удзел у вельмі прадстаўнічым шоў, на якое запрошаны баварскі кіраўнік Штойбэр.