МІКОЛА МАРКЕВІЧ ШПІТАЛІЗАВАНЫ З ГІПЭРТАНІЧНЫМ КРЫЗАМ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

З 23 сьнежня яго адпусьцілі з асіповіцкай спэцкамэндатуры дахаты ў Горадню. Сёньня а 22-й гадзіне галоўны рэдактар “Пагоні” павінен быў прыбыць назад у Асіповічы — да месца адбываньня пакараньня. Аднак ён адчуў сябе вельмі кепска і мусіў зьвярнуцца па мэдычную дапамогу.