Старшыня ТБМ Алег Трусаў мяркуе, што папярэджаньне Мінюсту было "справакаванае антыбеларускімі сіламі для таго, каб задушыць парасткі нацыянальнага адраджэньня".
Мінюст палічыў парушэньнем заканадаўства узьвядзеньне сябрамі ТБМ у Лідзкім раёне мэмарыяльнага крыжа воінам, што ў 17-м стагодзьдзі абаранялі край ад маскоўскага нашэсьця, а таксама афармленьне ўлёткі ТБМ, якая выкарыстоўвалася ў межах кампаніі “Размаўляем па-беларуску”.