22 СЬНЕЖНЯ ПАЧАЛОСЯ ВЫЛУЧЭНЬНЕ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ

Ул. інф.

Учора ж пачалася і рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Згодна з Выбарчым кодэксам, для вылучэньня кандыдата ў абласны і Менскі гарадзкі саветы неабходна сабраць ня менш як 150 подпісаў; у раённы і гарадзкі саветы (у гарадох абласнога падпарадкаваньня) – ня менш як 75; у гарадзкі (у гарадох раённага падпарадкаваньня), у пасялковы і сельскі саветы – ня менш як 20 подпісаў выбаршчыкаў, якія жывуць на тэрыторыі акругі.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп працягнецца да 26 сьнежня.