ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ КУР’ЕРАМ У БАРАНАВІЧАХ

Алесь Горбач, Баранавічы

Ад сёньняшняга дня ён афіцыйна працуе кур’ерам у баранавіцкай недзяржаўнай газэце “Інтэкс-прэс”. Начальства спэцкамэндатуры ня мела пярэчаньняў адносна ягонага ўладкаваньня ў газэту. Сёньня Віктар Івашкевіч асвойваў новую працу, а таксама знаёміўся з Баранавічамі, бо кур’еру неабходна добра ведаць горад.