АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ВЫЗВАЛІЎ УЛАДЗІМЕРА БЕЛЬСКАГА АД АБАВЯЗКАЎ АМБАСАДАРА БЕЛАРУСІ Ў ЧЭХІІ І СЛАВАЧЧЫНЕ

Юры Дракахруст, Прага

Пакуль часовым павераным ў справах Беларусі ў Чэхіі ёсьць Мікалай Барысевіч. Невядома, хто стане новым амбасадарам і ці ня будзе зьніжаны ўзровень дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Чэхіі. Кіраўнік дыпляматычнай місыі Чэхіі ў Менску Алеш Фойцік ёсьць часовым павераным, а не надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам.