У мінулую суботу былы старшыня прафсаюзу супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандар Ярашук быў абраны прэзыдэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Яго абраньне адбылося на пятым пазачарговым зьезьдзе кангрэсу, які прайшоў у Менску.
Паводле словаў Аляксандра Ярашука, пасьля таго, як Фэдэрацыя прафсаюзаў "ператварылася ў падкантрольную ўладзе структуру", кангрэс застаўся адзінай у краіне незалежнай прафсаюзнай арганізацыяй, той “выспаю свабоды", якую трэба адстойваць.
На зьезьдзе быў прыняты зварот да кіраўніцтва Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў з просьбай аб "неадкладным" прыняцьці Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў ў гэты найбуйнейшы міжнародны прафцэнтар. У звароце падкрэсьліваецца, што "толькі неадкладнае ўступленьне ў Міжнародную канфэдэрацыю свабодных прафсаюзаў” зможа ўстрымаць улады ад спробаў зьнішчыць кангрэс.