ЛУКАШЭНКА МОЖА СТАЦЬ ПЭРСОНАЙ НОН-ГРАТА Ў ЭЎРОПЕ

Ул. інф.

Як паведамляе ЧТК, у гэтыя дні кіруючыя органы Рады Эўразьвязу рыхтуюць адпаведны дакумент, які на пачатку наступнага тыдня будзе прапанаваны для ўхваленьня міністрам замежных справаў краінаў Эўразвязу. Рыхтаваная рэзалюцыя магла б спрасьціць вырашэньне дылемы, перад якой зараз стаіць Прага – выдаць ці ня выдаць візу Аляксандру Лукашэнку для прыезду на саміт NATO.