NATO ПАПЯРЭДЗІЛА ЛУКАШЭНКУ І КУЧМУ

Ул. інф.

Паводле словаў неназванага прадстаўніка штаб-кватэры NATO, якога цытуе агенцтва Reuters, абодвум прэзыдэнтам былі накіраваныя пасланьні, у якіх гаворыцца, што іхны “прыезд у Прагу – не найлепшая ідэя”. Пры гэтым прадстаўнік NATO дадаў, што калі абодва гэтыя кіраўнікі ўсё ж вырашаць прыняць удзел у сустрэчы, “яны ўбачаць мноства пустых крэслаў побач з сабой”.