МАЛАДЫ ФРОНТ ВЫСТУПІЎ З ЗАЯВАЙ З НАГОДЫ СКАРАЧЭНЬНЯ ПАСТАВАК У БЕЛАРУСЬ РАСЕЙСКАГА ГАЗУ

Альгерд Невяроўскі, Менск

Аўтары заявы патрабуюць ад уладаў Беларусі не паддавацца ціску й не аддаваць “Белтрансгаз” у рукі расейцаў.

Малады Фронт заклікае насельніцтва Беларусі ашчаджаць энэрганосьбіты і пераходзіць ад савецкіх стандартаў бескантрольнага спажываньня энэргіі да эўрапейскіх нормаў.