ДЗЯДЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ

Казімер Яноўскі, Гомель

Гамельчукі ўжо 10 гадоў прыходзяць сюды на Дзяды, каб узгадаць бязьвінна загінулых. Улады ня хочуць афіцыйна прызнаваць 9-ы кілямэтр месцам расстрэлу ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў, гэтак сама, як і Курапаты ў Менску.