АЛЯКСЕЙ ШЫДЛОЎСКІ ПАСКАРДЗІЎСЯ НА “СОВЕТСКУЮ БЕЛОРУССИЮ”

Любоў Лунёва, Менск

Аляксей Шыдлоўскі сьцьвярджае, што галоўны рэдактар “Советской Белоруссии” на старонках газэты распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю, за што Міністэрствам інфармацыі прадугледжаныя меры пакараньня ў выглядзе папярэджаньня.

Нагодаю для звароту стаў артыкул Паўла Якубовіча “Розумам крануты твар”, у якім аўтар абвінаваціў Шыдлоўскага, што той адбываў пакараньне нібыта не за палітычныя графіці, а за тое, што кінуў маладую жонку зь дзецьмі і не плаціў ім алімэнты.

Аляксей Шыдлоўскі патрабуе, каб супрацоўнікі міністэрства праверылі інфармацыю і зрабілі адпаведныя захады. Паводле дзейнага заканадаўства, тры папярэджаньні аўтаматычна цягнуць за сабой закрыцьцё газэты.