ЗА АПОШНІЯ 3-4 ГАДЫ КАЛЯ 1 МІЛЬЁНА 150 ТЫСЯЧАЎ ЖЫХАРОЎ ЗАБРУДЖАНЫХ ТЭРЫТОРЫЯЎ ПАЗБАВІЛІСЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ДАПАМОГІ

Ганна Соусь, Менск

Аляксандар Рухля называе гэтыя рашэньні спробамі неяк залатаць дзіркі ў дзяржаўных кішэнях. Паводле Рухлі, улады не прыслухоўваюцца да тых навукоўцаў, якія папярэджваюць, што пражываньне на забруджаных тэрыторыях вельмі шкоднае, асабліва для наступных пакаленьняў.

Адметна, што ў Дзяржкамчарнобылі сёньня адмовіліся назваць колькасьць населеных пунктаў, якія былі выкрасьленыя цягам апошніх гадоў са сьпісу забруджаных. Чыноўнікі гэтай ўстановы папрасілі Радыё Свабода зрабіць дзеля гэтага афіцыйны пісьмовы запыт.