У ВІЦЕБСКУ АБВЕШЧАНЫЯ “ТЭРЫТОРЫІ НЕБЯСЬПЕКІ”

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Пакуль што іх 3, але ў мэтах прафіляктыкі шаленства адмысловыя санітарныя мерапрыемствы праводзяцца адразу на 8-мі асобных участках гораду.

Адпаведныя мэдычныя ды санітарныя службы, а таксама гарадзкая міліцыя, шукаюць ня толькі бадзяжных катоў ды сабак – магчымых носьбітаў інфэкцыі ,- але і людзей, якім могуць быць патрэбныя прышчэпкі. Перадусім гэта асобы бяз пэўнага месца жыхарства.

Экстраардынарныя меры не выпадковыя: шаленства ў Віцебску сёлета набыло небывалыя маштабы. Толькі на працягу мінулага месяца з-за небясьпекі захварэць на шленства па дапамогу мэдыкаў зьвярнуліся 139 чалавек, зь іх 42 дзіцяці.