ПРАЗ ТЫДЗЕНЬ ПАЧНЕЦЦА СУД НАД АДВАКАТАМ ІГАРАМ АКСЁНЧЫКАМ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Падчас суду над групоўкай спэцназаўца Ігнатовіча, якога асудзілі за выкраданьне Зьмітра Завадзкага, адвакат Аксёнчык заявіў мэдыям пра свае падазрэньні — да гэтай справы можа мець дачыненьне Віктар Шэйман. Цяпер Аксёнчыку пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

Адвакат спрабаваў абскардзіць дзеяньні сьледчых, якія перадалі справу ў суд, як ён лічыць, з парушэньнем закону, аднак ягоныя скаргі не былі задаволеныя.