НА СЭСІІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ РАДЫ ЭЎРОПЫ ВЫСТУПІЛІ ПРАДСТАЎНІКІ БЕЛАРУСІ

Ул. інф.

Ад апазыцыі выступіў лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка. Ён зьвярнуў увагу дэпутатаў на тое, што ў Беларусі працягваецца перасьлед партыяў і незалежнай прэсы, апазыцыйныя палітыкі ня маюць доступу на тэлебачаньне, а расьсьледаваньне справаў зьніклых ня мае ніякіх вынікаў.

Адным з галоўных станоўчых вынікаў гэтай сэсіі ў Страсбуры сем’і зьніклых лічаць тое, што нарэшце створаная спэцыяльная камісія, якая правядзе незалежнае расьсьледаваньне зацягнутых і безвыніковых справаў.