АРЫШТАВАНЫЯ “ЗУБРОЎЦЫ” АБВЕСЬЦІЛІ ГАЛАДОЎКУ

Любоў Лунёва, Менск

Кіраўнік спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка падпалкоўнік Алег Палутаў пацьвердзіў, што арыштаваныя напісалі заявы, у якіх у знак пратэсту яны адмовіліся прымаць ежу.

Алег Палутаў не дазволіў журналістам і праваабаронцам сустрэцца з Алесем Голубам, Сяргеем Пезкіным ды Ігарам Закрэўскім. Ня выключана, што ў выпадку, калі яны ня спыняць галадоўку, іх будуць карміць гвалтоўна.