ПРЭС-СЛУЖБА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ АБВЯРГАЕ ЗЬВЕСТКІ АБ УКАЗЕ ПРА ЗАКРЫЦЬЦЁ “МАКДОНАЛЬДЗАЎ”

Алесь Грыневіч, Менск

Аднак у прэсавай службе Лукашэнкі карэспандэнту Радыё Свабода заявілі, што такога ўказу няма. Прадстаўніцтва “МакДональдз” у Беларусі распаўсюдзіла прэсавы рэліз, у якім падкрэсьлівае, што ўсе рэстарацыі працуюць у звычайным рэжыме.

Нагадаем, што адна з рэстарацыяў “МакДональдз” у Менску – каля чыгуначнага вакзалу – пад пагрозай закрыцьця. На пляцоўцы перад “МакДональдзам” распачалася будоўля новага корпусу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На час будоўлі, якая працягнецца некалькі гадоў, рэстарацыю давядзецца зачыніць. “Макдональдз” і кіраўніцтва БДУ пакуль што не дамовіліся аб суме кампэнсацыі за прастой рэстарацыі.