ЗАЯВЫ ТРОХ ГАМЕЛЬЧУКОЎ НА АТРЫМАНЬНЕ СТАТУСУ ЎЦЕКАЧОЎ ВА ЎКРАІНЕ НЕ БЫЛІ ПРЫНЯТЫЯ ДА РАЗГЛЯДУ

Казімер Яноўскі, Гомель

Адмову яны абскардзілі ў Дзяржаўным камітэце ў справах нацыянальнасьцяў і міграцыі. Верагоднасьць адмены рашэньня Кіеўскай міграцыйнай управы ў стасунку да беларускіх грамадзянаў вельмі нязначная.

Паводле нядаўна прынятага ва Ўкраіне закону пра ўцекачоў, усе без вынятку мігранты павінны зьвяртацца з просьбамі на атрыманьне адпаведнага статусу не пазьней як у 5-дзённы тэрмін. Гамельчукі падалі адпаведныя заявы толькі на 23-ці дзень знаходжаньня ва Ўкраіне.