СЁНЬНЯ РАНІЦАЙ ЗЬ БЕРАСТАВІЦКАГА ІЗАЛЯТАРУ ЧАСОВАГА ЎТРЫМАНЬНЯ ВЫПУСЬЦІЛІ ВАЛЕРЫЯ ШЧУКІНА

Любоў Лунёва, Менск

Валеры Шчукін каля дзясятка разоў адбываў розныя тэрміны пакараньня за ўдзел у апазыцыйных вулічных акцыях. Летась ён тры месяцы правёў у Жодзінскім сьледчым ізалятары за пабітае шкло ў будынку МУС падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра Ўладзімера Навумава.

У сумнавядомым спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна Валеры Шчукін прымусіў адміністрацыю палепшыць умовы ўтрыманьня арыштаваных.

Сёньня Валеры Шчукін абверг выказваньні кіраўніка Бераставіцкай міліцыі Юрыя Амбражэвіча пра камфортныя ўмовы ў ізалятары. Увечары ў Горадні Валеры Шчукін склікаў прэсавую канфэрэнцыю.