МІХАІЛ ПАДГАЙНЫ: НА МЭДЫЙНЫМ РЫНКУ - САМАВОЛ

Ул. інф.

Гэткім чынам міністар пракамэнтаваў крытыку Аляксандара Лукашэнкі ў бок недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі краіны.

Міністар пацьвердзіў, што “перакручваньне характэрнае толькі для недзяржаўных СМІ” і дадаў, што кажа пра гэта “ўпэўнена, бо вельмі пільна адсочвае, хто і як піша”.

Паводле Падгайнага, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі “пішуць заклапочана, а прыватныя – з сарказмам”.

Міністар заявіў пра намер “ужываць асабовыя рычагі кіраваньня” супраць рэдактараў недзяржаўнай прэсы.