СТАЛА ВЯДОМАЯ ДАТА РАЗГЛЯДУ КАСАЦЫЙНЫХ СКАРГАЎ МАРКЕВІЧА І МАЖЭЙКІ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дата разгляду стала вядомая сёньня. Журналісты Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка не прызнаюць сябе вінаватымі і лічаць прысуд сабе несправядлівым. 24 ліпеня Ленінскі раённы суд Горадні "за паклёп на прэзыдэнта" пакараў іх тэрмінамі абмежаваньня свабоды: Маркевіча – на два з паловай гады, Мажэйку – на два гады.