НОВЫЯ ЗАТРЫМАНЬНІ Ў МЕНСКУ

Любоў Лунёва, Менск

Міліцыянты ўзгадалі, што 2 красавіка Цэнтральны суд асудзіў яго на 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці падчас сьвяткаваньня Дня Волі, але гэты тэрмін Цімафей не адседзеў. Нягледзячы на тое, што паводле адміністрацыйнага заканадаўства 2 ліпеня закончыўся тэрмін выкананьня пакараньня, міліцыянты адвезьлі Цімафея ў спэцпрыёмнік.

Прадпрымальнік Леанід Малахаў як арганізатар сёньняшняй акцыі пакараны 10 суткамі арышту.

Такім чынам, у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна ўтрымліваюцца лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, сябра моладзевага руху “Зубр” Цімафей Дранчук і прадпрымальнік Леанід Малахаў.