БЕРАСТАВІЦКІЯ ЎЛАДЫ ДАРУЧЫЛІ МІЛІЦЫІ ЎЗБУДЗІЦЬ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ СУПРАЦЬ СЬВЯТАРА ІВАНА СПАСЮКА

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сьледчы паведаміў сьвятару, што за гэта прадугледжанае пакараньне да 2 гадоў выпраўленчых работаў або да 6 месяцаў турэмнага зьняволеньня. Сёньня былі аштрафаваныя на 50 тысячаў рублёў некалькі асобаў, якіх міліцыя затрымала ў Пагранічным каля царквы. Іх пакаралі за знаходжаньне ў памежнай зоне.