ЧЫНОЎНІКІ ЎТОЙВАЮЦЬ НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СЫТУАЦЫІ, ЯКІЯ ЗДАРАЮЦЦА Ў ІХ ВЕДАМСТВАХ

Галіна Абакунчык, Менск

Пра гэта падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі гаварыў міністар надзвычайных сытуацыяў Валеры Астапаў. Так, вайсковы палігон у Столінскім раёне два месяцы тушылі ўсяго 80 чалавек. І толькі калі агонь распаўсюдзіўся на тэрыторыю 800 гектараў, вайскоўцы папрасілі дапамогі пажарных.

Усяго ж сёлета ў Беларусі адбылося 16 тысяч аварыяў, надзвычайных сытуацыяў і пажараў. У іх загінулі 600 дарослых і 36 дзяцей.