СУД НАД ІНДУІСТКАМІ ПЕРАНЕСЬЛІ

Любоў Лунёва, Менск

Тацяна Акаданава абвінавачваецца ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця па вуліцы Матусевіча 13 ліпеня. За гэта прадугледжанае пакараньне арыштам ад 10 да 15 сутак альбо штрафам, мінімальны памер якога складае паўтара мільёна рублёў. Тацяна Жылевіч абвінавачваецца ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і ва ўдзеле ў шэсьці.

Астатнія 14 сяброў рэлігійнай суполкі “Шава-Шакты” раней пакараныя вялізнымі штрафамі за тое, што зьбіраліся ў парку правесьці сумесную мэдытацыю.

За судом пільна сочаць прадстаўнікі амэрыканскай амбасады і АБСЭ. Днямі індуісты атрымалі ліст падтрымкі зь Вялікабрытаніі.