МІНУЛА ДВА ГАДЫ АД ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗЬМІТРА ЗАВАДЗКАГА

Алесь Грыневіч, Менск

Прадстаўнік АБСЭ выказаў спачуваньне сям’і і сябрам Завадзкага і заклікаў беларускія ўлады дазволіць незалежнае расьсьледаваньне справы.

Апэратар расейскага тэлеканалу ОРТ зьнік па дарозе ў менскі аэрапорт 7 ліпеня 2000 году. Сёлета два былыя байцы спэцпадразьдзяленьня Міністэрства ўнутраных справаў “Алмаз” былі асуджаныя за выкраданьне Завадзкага, але суд ня даў адказу на пытаньне пра лёс зьніклага.