БУДУЕЦЦА ПЕРШЫ ХРАМ БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Іван Спасюк падаў заяўку аб правядзеньні першага набажэнства 28 ліпеня. Ён лічыць, што ўлады імкнуцца перашкодзіць яму, каб ён не пасьпеў да гэтага тэрміну збудаваць так званую ніжнюю царкву.