КІРАЎНІК РАДЫ БЯСЬПЕКІ БЕЛАРУСІ СУСТРЭНЕЦЦА СА СВАІМ ІРАНСКІМ КАЛЕГАМ

Юры Дракахруст, Прага

Сп. Невыглас знаходзіцца зараз у іранскай сталіцы дзеля падрыхтоўкі вызыту ў Беларусь прэзыдэнта Ірану Хатамі. Выбар сп. Невыгласам суразмоўцы пра барацьбу з міжнародным тэрарызмам цяжка назваць удалым: менавіта супраць Ірану вылучаюцца небезпадстаўныя абвінавачаньні ў падтрымцы міжнароднага тэрору і вытварэньні зброі масавага зьнішчэньня.