МЗС БЕЛАРУСІ РЭАГУЕ НА ЗВАРОТ КОЛІНА ПАЎЭЛА ДА ІГАРА ІВАНОВА Ў СПРАВЕ КАНФЛІКТУ ВАКОЛ КНГ АБСЭ Ў МЕНСКУ

Ул. інф.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС пракамэнтаваў паведамленьне пра тое, што Колін Паўэл зьвярнуўся да міністра замежных справаў Расеі Ігара Іванова з просьбай паўплываць на пазыцыю афіцыйнага Менску:

(Латушка: ) "Аб такім звароце Коліна Паўэла, дзяржаўнага сакратара ЗША, нам нічога невядома ані ад Злучаных Штатаў Амэрыкі, ані ад Расейскае Фэдэрацыі. Камэнтар з боку Міністэрства замежных справаў будзе пасьля таго, як да нас зьвернуцца ці амэрыканскі, ці расейскі бакі".