МАГІЛЁЎСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ СКАРДЗЯЦЦА НА ЎЛАДЫ

Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Паводле іхнай інфармацыі, прадстаўнікі адміністрацыі рынку вымагаюць у гандляроў рэчы і харчы, патрабуюць, каб тыя набывалі лятарэйныя білеты. Прадпрымальнікі заявілі, што людзі, якія не паказваюць службовых пасьведчаньняў, складаюць пратаколы пра парушэньне правілаў гандлю ў адзіным асобніку і адмаўляюцца выдаваць пратаколы на рукі.

Адміністрацыя, — сьцьвярджаюць падпісанты заявы, — з красавіка патрабавала неадкладнай даплаты за гандлёвае месца — каля 28%, а ў іншым выпадку пагражала забраць месца. Ініцыятары скаргі заяўляюць, што такія выпадкі ўжо былі.

У Бабруйску склалася падобная сытуацыя. Каля 500 пакупнікоў накіравалі ў Бабруйскі гарвыканкам заяву, у якой пратэстуюць супраць намера ўладаў перанесьці рынак з цэнтру гораду на ўскраіну. Яе падпісалі пераважна рабочыя Беларускага шыннага камбінату і іншых буйных прадпрыемстваў, якія месьцяцца непадалёк ад рынку. Рабочыя пагражаюць уладам легчы пад бульдозэры, калі чынавенства надумае зруйнаваць рынак.