ГЕНЭРАЛЬНЫ ПРАКУРОР ПОЛЬШЧЫ ПРАКАМЭНТАВАЛА ЗЬВЕСТКІ АБ АДМЫВАНЬНІ Ў ПОЛЬШЧЫ ГРОШАЙ АД БЕЛАРУСКАГА ГАНДЛЮ ЗБРОЯЙ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У часе сустрэчы з замежнымі журналістамі Барбара Піўнік, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода аб тым, ці будзе польская пракуратура рэагаваць на паведамленьні аб адмываньні ў тым ліку і на тэрыторыі Польшчы грошай ад нелегальнага продажу беларускай зброі, заявіла наступнае:

(Піўнік: ) “Што да захадаў пракуратуры ў справе адмываньня брудных грошай, то мне пакуль цяжка казаць пра якую-небудзь канкрэтную справу, якая паўстала б з гэтых паведамленьняў. Аднак, калі папярэднія дзеяньні сьледчых ворганаў дадуць падставы для таго, каб пачаць пракурорскае расьледаваньне, дык гэта будзе зробленае, нягледзячы на тое, якія асобы акажуцца сярод падазроных”.