У МЕНСКУ ПРОЙДЗЕ “ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”, ПРЫСЬВЕЧАНЫ АНАТОЛЮ КРАСОЎСКАМУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Да ўдзелу ў акцыі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі заклікаюць прадстаўнікоў іншых дэмакратычных арганізацыяў і ўсіх, каму не абыякавы лёс зьніклых грамадзянаў. На акцыі будуць раздаваць улёткі.

Апошняя падобная акцыя ў Менску адбылася 7 траўня, на трэцюю гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі. У ёй бралі ўдзел да ста чалавек, раздалі больш як тысячу ўлётак. Удзельнікаў акцыі міліцыя не затрымлівала.