ПРЫКЛАДНА НА ПАЛОВУ ВОСЬМАЙ ВЕЧАРА АКЦЫЯ ПРАКТЫЧНА СКОНЧЫЛАСЯ, І ЛЮДЗІ ПАЧАЛІ РАЗЫХОДЗІЦЦА

Ягор Маёрчык, Менск

Гэта адбылося на скрыжаваньні вуліцы Сурганава з вуліцай Куйбышава. Падчас руху па вуліцы Сурганава калёна была вельмі дысцыплінаваная і арганізаваная. Было шмат сьцягоў і лёзунгаў, што прыцягвала ўвагу мінакоў. Людзі выйшлі зь дзьвюх кавярняў, каб паглядзець на шэсьце і прывітаць удзельнікаў. На некаторых гаўбцах навакольных дамоў былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Падчас руху калёны колькасьць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху павялічылся больш як удвая. Паводле ацэнак журналістаў, якія асьвятлялі акцыю, колькасьць удзельнікаў пад канец шляху дасягнула 3–3,5 тысяч чалавек.