МЕНСКІ ГАРВЫКАНКАМ НЕ ДАЗВОЛІЎ ПРАДСТАЎНІКАМ “НАРОДНАЙ ГРАМАДЫ” ПРАВЕСЬЦІ 1 ТРАЎНЯ ДЭМАНСТРАЦЫЮ З НАГОДЫ ДНЯ ПРАЦЫ

Альгерд Невяроўскі, Менск

Замест дэманстрацыі сябры “Народнай грамады” правядуць дазволены ўладамі фэст у парку, каля менскага стадыёну “Трактар”.

Актывісты “Народнай грамады”таксама возьмуць удзел 1 траўня ў дэманстрацыі ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, якую арганізуе Фэдэрацыя прафсаюзаў.